Поиск по библиографии: (<.>A=Карпуць, Іван Мацвеевіч (член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; 1938—2012)$<.>)
Общее количество найденных документов : 1
>
1.
Карпуць, Іван Мацвеевіч (член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; 1938—2012).
Месца нараджэння: в. Даўбянкі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992–2002). Доктар ветэрынарных навук (1977), прафесар (1979). Ганаровы прафесар Кембрыджскага (2002) і Калумбійскага (2003 г.) універсітэтаў.
Характарыстыка дзейнасці: Навуковыя працы ў галіне імуналогіі, імунапаталогіі і крыватвору ў жывёл. Правёў даследаванні па высвятленню заканамернасці фарміравання імуннага статусу ў жывёл, развіццю механізмаў імунапаталогіі ў сістэме маці-прыплод, уплыву антыбіётыкаў, прабіётыкаў, вітамінаў, прадуктаў хімізацыі, выкідаў прамысловых прадпрыемстваў, яду мікраарганізмаў і паразітаў на крыватвор, імунагенез, абмен рэчываў і якасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Аўтар і сааўтар 12 дыягнастычных, лячэбна-прафілактычных прэпаратаў і імунакарэктараў, вытворчасць якіх арганізавана ў Рэспубліцы Беларусь. Распрацаваў і апрабаваў інфармацыйныя тэхналогіі і прагрэсіўныя вучэбна-метадычныя спосабы навучання, якія рэалізаваны ў навучальных працэсах ВНУ Рэспублікі Беларусь і СНД. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 4 падручнікаў, 11 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Крыніцы інфармацыі: Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2015. — 2-е изд. — Минск, 2016.
Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 98.